АДКЛЮЧЫЦЬ МАЛЮНКІ: ШРЫФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Брэсцкае абласное
унітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"

МЕНЮ
premiya ekon Подписка на журнал "Живи как хозяин"

 

Согласно Закону Республики Беларусь от 16 июля 2008 года № 405-З «О защите прав потребителей жилищно-коммунальных услуг» текущий ремонт относится к основным жилищно-коммунальным услугам.

Постановлением Министерства жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь от 30 марта 2016 года № 5 «О порядке планирования, проведения и финансирования текущего ремонта жилищного фонда» определен перечень видов работ по текущему ремонту жилищного фонда, источником финансирования которых являются средства от внесения собственниками, нанимателями жилых помещений платы за текущий ремонт.

Бягучы рамонт жыллёвага фонду ажыццяўляецца ў планавым і няпланавым парадку.

Планавы бягучы рамонт жыллёвага фонду ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з гадавымi планамi бягучага рамонту жыллёвага фонду з улiкам:

  • тэхнічнага і эстэтычнага стану канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм жылога дома;
  • перыядычнасці правядзення работ па бягучым рамонце.

Перыядычнасць правядзення бягучага рамонту жыллёвага фонду вызначаецца з улікам мінімальнай працягласці эфектыўнай эксплуатацыі канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм жылога дома з моманту ўводу іх у эксплуатацыю пасля новага будаўніцтва, а таксама з моманту апошняга рамонту.

Пазапланавы бягучы рамонт жыллёвага фонду ажыццяўляецца:

  • пры ўстанаўленні нездавальняючага тэхнічнага і эстэтычнага стану канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм жылога дома, у тым ліку ў выніку актаў вандальнага характару;
  • па рашэнню спажыўцоў аб неабходнасці правядзення бягучага рамонту, прынятаму ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Крытэрыем вызначэння неабходнасці выканання бягучага рамонту жыллёвага фонду, абумоўленага нездавальняючым тэхнічным і эстэтычным станам канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм жылога дома, з'яўляецца неадпаведнасць канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм жылога дома патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія прад'яўляюцца да іх тэхнічнага стану.

Неабходнасць выканання бягучага рамонту пад'езда (паверху, секцыі) вызначаецца наяўнасцю дэфектаў аздобнага пакрыцця канструктыўных элементаў (сколы, выбоіны, расколіны, адслаенні фарбавальнага і абліцавальнага пакрыццяў, тынкавага пласта, наяўнасць надпісаў і (або) малюнкаў непрыстойнага характару і г.д.).

Аб'ём рамонтных работ вызначаецца ў адпаведнасці з дэфектным актам. Пры лакальным рамонце асобных канструктыўных элементаў матэрыял аздаблення і каляровае рашэнне павінны быць аналагічнымі існым матэрыялам і каляроваму рашэнню.

Выбар матэрыялаў аздаблення і каляровага рашэння пры выкананні бягучага рамонту пад'ездаў прымаецца ў адпаведнасці з рашэннем спажыўцоў.

Да правядзення бягучага рамонту заказчык абавязаны не пазней за месяц да пачатку правядзення работ па бягучым рамонце прадаставіць спажыўцам інфармацыю:

  • аб плануемых тэрмінах правядзення рамонтных работ;
  • аб асноўных відах рамонтных работ;
  • аб агульным арыентыровачным кошце рамонту і суме, неабходнай для кампенсацыі затрат з 1 кв.м агульнай плошчы займаемых спажыўцамі жылых памяшканняў;
  • аб службовай асобе заказчыка з указаннем кантактных тэлефонаў, часу і месцы прыёму спажыўцоў, для вырашэння арганізацыйных пытанняў па правядзенні бягучага рамонту;
  • аб даце, месцы і часе правядзення агульнага сходу спажыўцоў, парадку дня (не пазней як за дзесяць дзён да правядзення агульнага сходу спажыўцоў).

Парадак фінансавання бягучага рамонту за кошт сродкаў спажыўцоў вызначаецца заканадаўствам і дамовай на аказанне паслуг.

Памер платы за бягучы рамонт вызначаецца зыходзячы з фактычнага кошту, вызначанага ў акце выкананых работ, у долі, суразмернай агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія належаць і (або) займаемых спажыўцамі. Плата за бягучы рамонт прад'яўляецца ўсім спажыўцам (пры бягучым рамонце пад'езда - спажыўцам, у карыстанні якіх знаходзіцца пад'езд), у тым ліку тым, хто адмовіўся ад заключэння дагавора (ч. 1 п. 5 арт. 29 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Знайшлі памылку? Вылучыце яе і націсніце «Ctrl + Enter».

Кантакты

Брэсцкае абласное ўнітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"
224005, г.Брэст вул.Гогаля 2-1
Графік працы: 8.30 да 17.30, абед з 13.00 да 14.00
Прыёмная: +375-162 27-92-51, +375-162 20-74-85
Факс: +375-162 279230
Аказанне сітуацыйнай дапамогі інвалідам: +375-162-279290
Гарачая лінія: 8-0162-279249 час працы: пн-пт  9:00-13:00, 14:00-17:30
post@bujkh.by

attention smallПадача электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» ажыццяўляецца праз сайт обращения.бел. Іншы парадак падачы электронных зваротаў у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» не прадугледжаны.

Вышэйстаячыя арганізацыі

president.jpg
previous arrow
next arrow

Портал рейтинговой оценки qr code rate

Яндекс.Метрика Top.Mail.Ru
© 2026 Брэсцкае абласное унітарнае прадпрыемства "Ўпраўленне ЖКГ"
Для того, чтобы мы могли качественно предоставить Вам услуги, мы используем cookies, которые сохраняются на Вашем компьютере. Нажимая СОГЛАСЕН, Вы подтверждаете то, что Вы проинформированы об использовании cookies на нашем сайте. Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера.