Прадметам дзейнасці Прадпрыемства з'яўляецца:
- забеспячэнне пастаяннай тэхнічнай гатоўнасці эксплуатуемых сродкаў арганізацыі дарожнага руху;
- своечасовае і якаснае будаўніцтва аб'ектаў, звязаных з задачамі забеспячэння бяспекі дарожнага руху;
- тэхнічнае абслугоўванне, утрыманне, рамонт, мадэрнізацыя, усталёўка і замена тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху (святлафораў, апаратуры рэгулявання, дарожных знакаў, агароджы і іншае);
- укараненне сучасных тэхнічных сродкаў і аўтаматызаваных сістэм арганізацыі дарожнага руху;
- выкананне іншых відаў работ, неабходных для забеспячэння бяспекі дарожнага руху;
- разметка праезнай часткі вулічна-дарожнай сеткі;
- выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння;
- аказанне паслуг і выкананне работ, звязаных з выкарыстаннем аўтапад'ёмнікаў.
Прадпрыемства выконвае работы па тэхнічным абслугоўванні і падтрыманні ў спраўным стане практычна ўсіх святлафорных аб'ектаў вобласці, выкананні работ па абнаўленні дарожнай разметкі праезнай часткі вуліц населеных пунктаў эмалямі і халоднымі пластыфікатарамі.
Прадпрыемства выконвае работы па будаўніцтве святлафорных аб'ектаў рознай складанасці, у тым ліку з прымянення інтэлектуальных транспартных сістэм (дэтэктавання транспартных сродкаў і пешаходаў).







Падача электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» ажыццяўляецца праз сайт обращения.бел. Іншы парадак падачы электронных зваротаў у БАУП «Ўпраўленне ЖКГ» не прадугледжаны.







